BE RU EN

Ліквідаваны сябар Лукашэнкі Махмуд Ахмадзінежад

  • 1.03.2026, 16:58

Былы кіраўнік Ірана быў забіты падчас атакі Ізраіля і ЗША на Тэгеран.

Іранскае агенцтва ILNA паведамляе пра гібель былога прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада, які загінуў падчас атакі ЗША і Ізраіля ў Тэгеране.

У паведамленні выдання ўдакладняецца, што кіраўнік дзявятага і дзясятага ўрадаў Ірана Махмуд Ахмадзінежад загінуў падчас атакі Ізраіля і ЗША па раёне Нармак у Тэгеране.

Ахмадзінежад займаў пасаду прэзідэнта два чатырохгадовыя тэрміны — з 2005 па 2013 год. Яго спрэчнае перавыбранне ў 2009 годзе справакавала масавыя пратэсты ў краіне, падчас якіх былі забітыя дзясяткі і затрыманыя тысячы людзей. Экс-прэзідэнт Ірана скандальна вядомы, у прыватнасці, тым, што ставіў пад сумнеў Халакост, называў тэракты 11 верасня фальсіфікацыяй і абяцаў знішчыць Ізраіль.

У бытнасць прэзідэнтам Ахмадзінежад прыязджаў у Беларусь, дзе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнікі неаднаразова заяўлялі пра «сяброўства» і абяцалі аказваць адзін аднаму ўзаемную падтрымку на міжнароднай арэне.

Ахмадзінежад і Лукашэнка разам таксама прысутнічалі на пахаванні дыктатара Венесуэлы Уга Чавеса у 2013 годзе.

Апошнія навіны