BE RU EN

Іран будзе запускаць ракеты з баявой часткай звыш тоны

  • 10.03.2026, 5:42

Пра гэта заявіў камандуючы паветрана-касмічнымі сіламі КСІР.

Тэгеран цалкам адмаўляецца ад выкарыстання ракет, вага баявой часткі якіх складае менш за адну тону. Пра гэта заявіў камандуючы паветрана-касмічнымі сіламі Корпуса вартовых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) Маджід Мусаві у інтэрв’ю іранскаму інфармагенцтву Tasnim.

Ваеначальнік падкрэсліў, што ў будучыні інтэнсіўнасць, маштаб і ахоп ракетных атак будуць толькі нарастаць. Мусаві заявіў пра намер камандавання павялічыць працягласць ударных хваль і пашырыць геаграфію пускаў, выкарыстоўваючы выключна цяжкае ўзбраенне.

«Ракеты з баявой часткай менш за адну тону больш запускаць не будуць. Працягласць хваль ракетных пускаў і іх узровень будуць большымі, а іх размах — яшчэ шырэйшы», — заявіў Мусаві.

Апошнія навіны