BE RU EN

Каго ў Польшчы можна ўключыць у хадайніцтва аб наданні міжнароднай абароны?

  • 10.03.2026, 10:51

Адказалі юрысты.

Хадайніцтва аб наданні міжнароднай абароны ў Польшчы можа датычыцца не толькі самога заяўніка. Каго можна ў яго ўключыць, патлумачыў Цэнтр беларускай салідарнасці.

Хадайніцтва можа распаўсюджвацца на тых, хто:

- суправаджае заяўніка;

- знаходзіцца ў залежнасці ад яго — па ўзросце, стане здароўя або па эканамічных прычынах.

У хадайніцтва могуць быць уключаныя:

- муж або жонка заяўніка, калі шлюб прызнаецца польскім заканадаўствам;

- непаўналетнія дзеці заяўніка і/ці яго мужа/жонкі, у тым ліку усынаўленыя (пры ўмове, што такія дзеці не складаюцца ў шлюбе).

Калі дзіця нарадзілася ўжо падчас разгляду справы, яно таксама можа быць уключана ў хадайніцтва аб міжнароднай абароне.

Апошнія навіны