Мядзведзь-шатун заблытаўся
- Алеся Яхно
- 10.03.2026, 11:16
У Крамлі паскардзіліся на тое, што міжнароднага права больш няма.
А крыху раней яшчэ адзін крамлёўскі функцыянер заявіў аб выпарэнні «духу Анкарыджа».
Дзіўна, бо дух або формула Анкарыджа, згодна з падыходамі РФ, якраз і прадугледжваў навязванне дамоўленасцяў у абыход міжнароднага права. Дагаворняк.
Ды і раней, пачынаючы з 2014 года, усе дзеянні Крамля былі накіраваныя на развал сістэмы, якая трымаецца на правілах і нормах. А цяпер вось скардзяцца на іх адсутнасць.
Як аказалася, стандартны падыход РФ «стварыць хаос» можа вярнуцца бумерангам: дзесьці сітуацыя развіваецца да «хаосу ў хаосе» (дзе па пысе можа атрымаць ініцыятар гібрыднасці), а дзесьці — больш моцны можа перахапіць ініцыятыву, прадэманстраваўшы ініцыятару гібрыднасці, што няма чаго лезці ў бойку, калі для гэтага няма дастатковых рэсурсаў і бачання перспектывы.
Алеся Яхно, «Фэйсбук»