BE RU EN

«Чатыры папкі з варыянтамі»: у Генштабе ЗСУ раскрылі планы на фронце ў 2026 годзе

  • 10.03.2026, 11:17

Задача — не даць РФ валодаць ініцыятывай.

Украінскія вайскоўцы маюць некалькі варыянтаў дзеянняў на кожным напрамку. Важна не даваць расіянам валодаць ініцыятывай і перашкаджаць іх наступленням.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна расказаў начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба, генерал-маёр Аляксандр Камарэнка.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць нейкія аперацыі, якія планаваліся Генштабам раней, але не адбыліся па тых ці іншых прычынах, Камарэнка падкрэсліў, што такая праца вядзецца пастаянна.

«Праца па пошуку напрамкаў дзеянняў ідзе пастаянна. І калі выбіраецца і прапрацоўваецца нейкі напрамак, але там дзеянні не праводзіліся, гэта не значыць, што яны не будуць праводзіцца там у будучыні. Наработкі па тых ці іншых участках у нас ёсць — напрыклад, вось чатыры папкі з варыянтамі дзеянняў па напрамках, якія могуць быць рэалізаваныя і чакаюць свайго часу», — адзначыў Камарэнка.

Па яго словах, бывала, што вайскоўцы адпрацоўвалі варыянты дзеянняў на адным з напрамкаў, але тады гэта рэалізаваць не ўдалося. Пазней, летась, мы зноў вярнуліся да тых наработак, але ў выніку дзейнічалі на іншым напрамку.

«Наша разведка працуе. У адпаведнасці з дзеяннямі праціўніка мы плануем і ўласныя абарончыя дзеянні. Калі мы не будзем валодаць ініцыятывай, а замест гэтага проста будзем адбівацца, то рана ці позна нас даб'юць. Таму асобна плануюцца дзеянні, якія прымусяць праціўніка змяніць свае планы», — дадаў начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба.

Ён таксама дадаў, што на тых напрамках, дзе ён будзе наступаць, плануюцца абарончыя дзеянні. На іншых напрамках будуць дзеянні, якія прымусяць ворага дзейнічаць так, як ён не планаваў, так, як выгодна ЗСУ.

«І гэта не абавязкова будуць непасрэдна дзеянні войскаў, плануем і асіметрычныя дзеянні. Будзе нешта такое, чаго ён не чакае», — падкрэсліў Камарэнка.

Апошнія навіны