У Купалаўскім тэатры змяніўся мастацкі кіраўнік
- 10.03.2026, 14:40
Ім стаў расіянін.
У Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы — новы мастацкі кіраўнік. Ім стаў расіянін Дзмітрый Акімаў, паведамляе газета «Культура і Мастацтва».
Акімаў скончыў факультэт рэжысуры тэатральнага інстытута імя Б. Шчукіна ў 2018 годзе. Працаваў галоўным рэжысёрам у шэрагу расійскіх тэатраў.
Нагадаем, летам 2020 года большасць трупы звольнілася з Купалаўскага ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў «выбараў» і гвалту сілавікоў.