Піт Хегсет: Толькі Трамп можа вырашыць, наколькі доўга працягнецца вайна
- 10.03.2026, 16:58
Тэрміны заканчэння вайны з Іранам невядомыя.
Пра гэта заявіў кіраўнік Пентагона Піт Хегсет, адказваючы на пытанне журналістаў, на якім этапе вайны з Іранам знаходзяцца ЗША, перадае BBC.
«Наша воля безмежная, але ў рэшце рэшт прэзідэнт вызначае канчатковы вынік дасягнення гэтых мэтаў. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп напярэдадні заявіў, што вайна не скончыцца на гэтым тыдні. Вельмі хутка», — абазначыў часавыя рамкі кіраўнік Белага дома.
Журналісты спыталі міністра абароны ЗША, якое пасланне ён хацеў бы перадаць амерыканцам, якія не падтрымліваюць вайну, — і тое, як Ізраіль паўплываў на рашэнне аб нанясенні ўдару па Іране.
Кіраўнік Пентагона назваў Ізраіль моцным партнёрам, падкрэсліўшы пры гэтым, што ЗША засяроджаныя на ўласных мэтах.
«Прэзідэнт кіруе і вызначае, куды мы хочам рухацца», — сказаў Хегсет.
Акрамя таго, ён заявіў, што «ніводная краіна не прымае больш мер засцярогі для прадухілення ўдараў па грамадзянскім насельніцтве, чым ЗША».