BE RU EN

У ракеце, якой Расія ўдарыла па Харкаве, знайшлі беларускія кампаненты

  • 10.03.2026, 18:26

«Інтэграл» працуе на акупацыйную армію.

У ракеце «Выраб-30», якой расійскія войскі ўдарылі па жылым доме ў Харкаве ў ноч з 6 на 7 сакавіка (у выніку атакі загінулі як мінімум 11 чалавек), выявілі шэраг замежных кампанентаў. Сярод іх — і дэталі, вырабленыя на беларускім заводзе «Інтэграл».

Пра гэта паведаміў упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Власюк. Па яго словах, па Харкаве была выпушчаная новая ракета «Выраб-30» — мадэрнізаваная версія крылатай ракеты Х-101, аднак яна мае шэраг адрозненняў. У прыватнасці, яе баявая частка павялічана да 800 кг, з якіх не менш за 200 кг складае выбуховае рэчыва.

У ракеце таксама знайшлі кампаненты замежных вытворцаў. «Сярод замежных кампанентаў — звычайныя STMicroelectronics, u-blox, Analog Devices, Texas Instruments, беларускі «Інтэграл». Навігацыйная сістэма «Камета» на 12 патчаў. У складзе — амерыканскія (кітайскія?) чыпы. Бартавы блок кіравання «Багет»: памяць — тайваньская, камутацыйны раз’ём — нямецкі, мікрасхемы — амерыканскія», — распавёў Власюк.

Па яго словах, некаторыя з выяўленых кампанентаў датаваныя 2023 годам выпуску.

Апошнія навіны