BE RU EN

Польская Лодзь абвясціла 2026 год Годам Ведзьмака

  • 10.03.2026, 18:51

Горад мае цесную сувязь з многімі людзьмі, датычнымі да стварэння і развіцця сагі.

Улады польскага горада Лодзь афіцыйна абвясцілі 2026 год Годам Ведзьмака — галоўнага героя сусветна вядомай аднайменнай серыі фэнтэзійных раманаў, паводле якіх пазней былі створаны відэагульні, серыял Netflix і каміксы. Прычынай гэтага стаў той факт, што менавіта там роўна 40 гадоў таму на старонках часопіса «Fantastyka» выйшаў першы аповед Анджэя Сапкоўскага «Ведзьмак», — паведамляе афіцыйная турыстычная арганізацыя Poland Travel на сваёй старонцы у Facebook.

Сам аўтар сагі — ураджэнец Лодзі. Тут ён нарадзіўся, тут жыве і менавіта тут напісаў усю ведзьмацкую серыю.

Прэзідэнт кампаніі-распрацоўшчыка відэагульняў пра Ведзьмака CD PROJEKT RED Адам Бадаўскі — таксама з Лодзі.

Першага гульнявога Ведзьмака намаляваў яшчэ адзін ураджэнец Лодзі — мастак Пшемыслаў Трусціньскі.

Цяпер у Лодзі можна наведаць выставу графікі і каміксаў Пшемыслава Трусціньскага, а перад уваходам у экспазіцыю ў Цэнтры каміксаў і інтэрактыўнага наратыву (EC1 Łódź) можна ўбачыць наваствораную скульптуру Геральта.

Апошнія навіны