Украінскія беспілотнікі знішчылі паліўную базу ў Макееўцы і станцыю РЭБ у Данецку
- 10.03.2026, 19:08
Сілы спецыяльных аперацый нанеслі серыю удараў па ваенных аб'ектах расійскіх войскаў.
Падраздзяленні Front-strike ССА Украіны паразілі базу захоўвання і пункт размеркавання і выдачы гаруча-змазачных матэрыялаў у Макееўцы.
У Данецку ўкраінскія беспілотнікі таксама паразілі станцыю радыёэлектроннай барацьбы «Волна-3», якую праціўнік выкарыстоўваў для супрацьдзеяння беспілотнікам.
Прадстаўнікі Руху супраціву на акупаваных тэрыторыях Данецкай вобласці спрыялі правядзенню гэтых удараў, прадастаўляючы інфармацыю пра месцазнаходжанне аб'ектаў праціўніка.