Улады Тайланда і В'етнама заклікалі грамадзянаў працаваць дыстанцыйна
- 10.03.2026, 19:45
З-за дэфіцыту энерганосьбітаў.
Улады Тайланда і В'етнама заклікалі дзяржаўных служачых і прадпрыемствы працаваць у дыстанцыйным рэжыме і прыняць тэрміновыя меры дзеля эканоміі энергіі, паведамляе індыйская газета The Business Standard. Прычынамі сталі зрыў паставак нафты і ваганні цэн на паліва з-за працягваючайся ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.
Улады Тайланда заявілі, што дзяржаўныя служачыя павінны перайсці на дыстанцыйны фармат працы, калі гэта магчыма, і параілі чыноўнікам адмяніць неістотныя паездкі за мяжу. Дзяржустановы папрасілі падтрымліваць тэмпературу ў памяшканнях на ўзроўні 26°C дзеля эканоміі энергіі.
Урад В'етнама прыняў рашэнне аб адмене пошлінаў на розныя імпартныя нафтапрадукты, каб пазбегнуць дэфіцыту і стабілізаваць унутраны рынак. Улады таксама заклікалі кампаніі дазваляць супрацоўнікам працаваць дыстанцыйна, каб знізіць попыт на паліва, і параілі грамадзянам абмежаваць выкарыстанне асабістых аўтамабіляў на карысць грамадскага транспарту, ровараў або сумесных паездак.