Зяленскі абвясціў пра новы раўнд перамоваў Украіна–ЗША–РФ
- 10.03.2026, 20:18
Яны могуць адбыцца на наступным тыдні.
Новы раўнд перамоваў Украіна–ЗША–РФ можа адбыцца на наступным тыдні ў Швейцарыі або Турцыі.
Пра гэта ў каментары для СМІ заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў Зяленскага, дакладная дата будзе залежаць ад развіцця падзей на Блізкім Усходзе. Сярод ключавых тэм перамоваў — працяг абменаў палоннымі, а таксама падрыхтоўка магчымай сустрэчы лідараў.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што пытанне тэрыторый наўрад ці ўдасца вырашыць без перамоваў на найвышэйшым палітычным узроўні.