Беларускім школьнікам дазволілі рабіць тры выпраўленні ў пісьмовых работах
- 10.03.2026, 22:53
Раней адзнаку паніжалі.
Міністэрства адукацыі Беларусі назвала змены ў ацэнцы работ школьнікаў па мовах
Міністэрства адукацыі паведаміла пра змяненне ў ацэнцы работ беларускіх школьнікаў
У Міністэрстве адукацыі пракаментавалі змены ў ацэнцы работ вучняў па беларускай і рускай мовах, піша БелТА.
У ведамстве нагадалі, што ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўсіх вучэбных прадметах, у тым ліку і па дзяржаўных мовах, ажыццяўляюць паводле нормаў, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі (№184 ад 11 ліпеня 2022 года).
Адзнакі па рускай і беларускай мовах выстаўляюць за арфаграфічную і пунктуацыйную пісьменнасць па выніках пісьмовых работ. Настаўнік павінен улічваць арфаграфічныя памылкі ў напісанні слоў, пунктуацыйныя — пры пастаноўцы знакаў прыпынку, граматычныя — пры ўтварэнні формаў слоў, пабудове словазлучэнняў і сказаў. Раней адзнаку паніжалі за любое выпраўленне, зробленае вучнем. Але Міністэрства адукацыі ўнесла змены ў нормы ацэнкі работ па дзяржаўных мовах (пастанова міністэрства №43 ад 21 лютага 2026 года). Карэкціроўкі закранулі выпраўленні ў кантрольных і тэматычных самастойных работах.
– Адзнака не паніжаецца, калі вучань дапусціў да трох выпраўленняў, - пракаментавала кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудоярава.
Гэтыя змены ўступілі ў сілу з 1 верасня 2025 года. І цяпер пры ацэнцы вынікаў па беларускай і рускай мовах у кантрольных і самастойных работах тры і больш выпраўленняў лічацца за адну памылку. Як падкрэслілі ў Міністэрстве адукацыі, гэта мера накіраваная на стварэнне ўмоў, у якіх дзеці змогуць адчуваць сябе больш упэўнена і не баяцца памыляцца.
– Па астатніх вучэбных прадметах паніжэнне адзнакі за выпраўленне, зробленае вучнем, не прадугледжана, - дадала прадстаўніца ведамства.