Французы пачалі ездзіць запраўляцца ў Андору
- 11.03.2026, 10:08
Бо там танней.
На тле прыкметнага падаражання паліва з-за вайны на Блізкім Усходзе ў княстве Андора, што паміж Францыяй і Іспаніяй, на запраўках стала больш французаў, для якіх запраўляцца там аказалася больш выгадна.
Пра гэта паведамляе BFMTV.
Многія французы з прыгранічных раёнаў на поўдні зацікавіліся цэнамі на АЗС у суседняй Андоры — асабліва тыя, каму гэта зручна па дарозе на працу праз мяжу.
Паводле слоў людзей, эканомія адчувальная: калі ў Андоры можна заліць 21 літр за 29 еўра, у Францыі гэта каштавала б на 12 еўра даражэй. Эканомія на літры складае каля 70 еўрацэнтаў.
Павышаная цікавасць французскіх вадзіцеляў да АЗС у Андоры можа стаць часовым бонусам і для іншага мясцовага бізнесу.
У ўрадзе Францыі пакуль не разглядаюць увядзенне субсідый у сувязі з імклівым падаражаннем паліва і паабяцалі антыманапольныя праверкі на АЗС, каб прадухіляць штучнае завышэнне цэн.