Зяленскі спрагназаваў трагічны фінал для РФ
- 11.03.2026, 12:07
Ёсць ужо гістарычны прыклад.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі параўнаў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з нямецкім фюрэрам Адольфам Гітлерам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву Зяленскага ў інтэрв'ю журналісту Кейліну Робертсану, якую публікуе Telegram кіраўніка дзяржавы.
«Мы ведаем, чым усё скончылася для Гітлера. Мы разумеем, чым гэта скончыцца для Пуціна. Выкарыстанне спорту, музыкі, кіно і мастацкіх фестываляў, такіх як Венецыянская біенале, як зброі ніколі не дапамагае», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Ён падкрэсліў, што расійская прапаганда актыўна распаўсюджваецца нават праз культурныя мерапрыемствы і дзіцячы кантэнт.
«На розных культурных платформах — нават падчас фестываляў дзіцячай анімацыі — расіяне напаўняюць свае фільмы прапагандай, каб з самага ранняга ўзросту індактрынаваць сваё грамадства», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У той жа час Зяленскі перакананы, што такая палітыка не прынясе выніку.
«Я ўпэўнены, што іх нацыю чакае трагічны канец», — дадаў ён.