BE RU EN

Беларускі лыжнік заваяваў срэбра Паралімпіяды

  • 11.03.2026, 14:32

Днём раней ён узяў золата.

Беларускі паралімпіец Раман Свірідзенка заваяваў срэбны медаль у лыжнай гонцы на 10 км на Паралімпійскіх гульнях, што праходзяць у Італіі.

Спартсмен выступае ў класе LW2 — LW9 (стаячыя атлеты з парушэннямі канечнасцяў). Нагадаем, што ўчора Свірідзенка ужо заваяваў золата у лыжным спрынце.

Усяго на Паралімпіядзе-2026 Беларусь прадстаўляюць чатыры спартсмены, і ўсе яны выступаюць у спаборніцтвах па лыжных гонках.

Апошнія навіны