Прэм'ер Турчын завыў з-за санкцый
- 11.03.2026, 15:12
Ён заклікае МЗС працаваць з ЕС над іх зняццем.
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын звярнуўся да МЗС краіны з просьбай «настойліва тлумачыць еўрапейскім калегам бесперспектыўнасць санкцый». Кіраўнік урада прызнаў, што сыходзіць з еўрапейскага рынку нельга.
«Неабходна працягваць актыўна развіваць кантакты, выкарыстоўваць любыя «вокны магчымасцяў» і зрабіць усё, каб не толькі захаваць, але і ўмацаваць нашы пазіцыі на еўрапейскім рынку», — падкрэсліў Турчын. Ён дадаў: «Працягвайце настойліва даводзіць да еўрапейскіх партнёраў нашу прынцыповую пазіцыю аб тупіковасці санкцыйнага падыходу».
Рада Еўрапейскага саюза 26 лютага прыняла рашэнне працягнуць дзеючыя санкцыі супраць Беларусі яшчэ на адзін год.