Праліў Дарданэлы закрылі
- 11.03.2026, 20:54
На мель сеў сухагруз са збожжам.
Праліў Дарданэлы закрыты на час выратавальнай аперацыі па зняцці з меля сухагруза пад сцягам Панамы Nota App, які накіроўваецца з Расіі ў Егіпет і перавозіць 51,3 тыс. тон збожжа.
У ведамстве паведамілі, што рух у праліве быў спынены ў абодвух напрамках для забеспячэння бяспекі выратавальнай аперацыі.
Усе караблі, якія павінны былі праходзіць праз праліў, былі праінфармаваныя аб правядзенні работ.
Раней паведамлялася, што сухагруз Nota App, які ішоў пад сцягам Панамы, сеў на мель у праліве Дарданэлы. Для выратавання карабля ў раён інцыдэнту накіравалі буксір і катэр з вадалазамі. Выратавальная аперацыя пачнецца пасля агляду сухагруза пад вадой, удакладнілі ў ведамстве.