BE RU EN

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

  • 11.03.2026, 20:58

Фотафакт.

Беларус паказаў у Threads, што на пляшцы рагачоўскага малака на зваротным баку надрукаваны ўрывак з нарыса Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», як заўважылі ў Budzma.org.

«Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі».

У каментарыях людзі таксама адзначаюць, што такі ж надпіс ёсць і на кефіры ад Рагачоўскага МКК. Іншыя ж звяртаюць увагу на пэўны дысананс:

«З аднаго боку «РогачёвЪ», а з другога — цытата Караткевіча».

Апошнія навіны