BE RU EN

Юная беларуска злавіла гіганцкага шчупака

  • 11.03.2026, 23:02

Фотафакт.

Чарговы вялікі ўлоў зафіксаваны ў Беларусі.

На возеры Струста ў Браслаўскім раёне злавілі шчупака вагой 5 кг.

Допіс пра гэта з’явіўся ў пабліку «Рыбалка в Беларуси» ў Threads.

Што цікава, паведамляецца, што рыбу злавіла дзяўчынка.

«8 сакавіка юная рыбачка правяла на возеры, абнавіўшы свой рэкорд — 5 кг. Злавіла на жэрліцу а 9-й гадзіне раніцы на глыбіні 6,5 м. Жывец — плотка», — гаворыцца ў допісе.

Wyświetl w Threads

Не менш важна і тое, што рыба вылаўленая менавіта 8 сакавіка. Бо ў Віцебскай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю шчупака з 9 сакавіка па 23 красавіка, у той час як для ўсіх астатніх абласцей тэрміны іншыя — з 1 сакавіка па 15 красавіка.

Менавіта шчупак ідзе на нераст адным з першых, і ўстаноўленыя абмежаванні неабходныя для кантролю папуляцыі гэтага драпежніка ў вадаёмах.

Апошнія навіны