У Бабруйску на аўкцыёне прадалі завод
- 12.03.2026, 12:29
Імя пакупніка пакуль не раскрываецца.
У Бабруйску на аўкцыёне прадалі завод жалезабетонных вырабаў, які раней належаў прыватнай будаўнічай кампаніі «ЮрСтройМаш».
Таргі прайшлі 10 сакавіка і былі прызнаныя такімі, што адбыліся. За аб'ект змагаліся два ўдзельнікі, дзякуючы чаму цана вырасла на 5% у параўнанні са стартавай. Прадпрыемства выстаўлялі на продаж з пачатковым коштам 1 123 512 рублёў. У выніку новы ўладальнік набыў яго за 1 179 687 рублёў.
Імя пакупніка пакуль не раскрываецца. У склад лота ўвайшлі галоўны корпус фармовачнага цэха плошчай больш за 10 тысяч квадратных метраў, склад гатовай прадукцыі, а таксама яшчэ тры будынкі.
На прадпрыемстве ўсталявана каля двух дзесяткаў станкоў, некалькі кранаў, насосы, зварачныя ўстаноўкі, формы для заліўкі бетону і іншае тэхналагічнае абсталяванне.
Кампанія «ЮрСтройМаш» набыла гэты завод у 2018 годзе, правяла мадэрнізацыю, і ўжо з 2019 года прадпрыемства стабільна працавала
Аднак у галоўнай кампаніі ў Магілёве ўзнікла запазычанасць перад падатковымі органамі. Менавіта гэта стала прычынай прымусовага продажу актыву. Завод выстаўлялі на таргі не ўпершыню — папярэднія аўкцыёны не прыцягнулі пакупнікоў. На гэты раз здзелка ўсё ж адбылася.