29 клубаў НХЛ палююць на беларускага хакеіста
- 12.03.2026, 14:20
Яго нават называюць найлепшым «еўрапейскім свабодным агентам».
24-гадовы беларускі цэнтральны нападнік мінскага «Дынама» Віталь Пінчук мае добрыя шанцы працягнуць кар'еру ў клубе НХЛ.
Эксперт выдання The Athletic Томас Дранс выказаў меркаванне, што цікавасць да таленавітага беларуса праяўляюць 29 клубаў НХЛ.
А пасля заканчэння сезону ў КХЛ Пінчук стане свабодным агентам і зможа пераехаць за акіян (кантракт Віталя з «Дынама» сканчаецца 31 мая 2026 года). Яго нават называюць найлепшым «еўрапейскім свабодным агентам».
Аднак, на думку журналіста, за беларуса павінен пазмагацца «Ванкувер».