BE RU EN

Беларусы расказалі, як «трыгернуць» расіяніна

  • 12.03.2026, 15:53

Цікавая дыскусія ў сацсетках.

Адказ на гэтае пытанне просты — трэба папрасіць правільна называць некаторыя краіны.

Допіс карыстальніка Threads пад нікам dzenews, у якім ён падзяліўся сваімі назіраннямі, за сем гадзін сабраў амаль 6 тысяч лайкаў, як заўважыў сайт Charter97.org.

«Хочаш трыгернуць беларуса, скажыце «Белоруссия». Хочаш трыгернуць украінца, скажыце «на Украине». Хочаш трыгернуць кіргіза, скажыце «Киргизия». Хочаш трыгернуць малдаваніна, скажыце «Молдавия».

Хочаш трыгернуць расіяніна, папрасіце яго правільна назваць гэтыя краіны».

Яшчэ некалькі парадаў далі каментатары, напрыклад, папрасіць называць вайну вайной або спытаць «Чый Крым?»

Апошнія навіны