Польшча рыхтуе салдат да вайны дронаў
- 12.03.2026, 16:07
Праграма баявой падрыхтоўкі змененая з-за вайны ва Украіне.
Падчас курсаў салдаты будуць адпрацоўваць выяўленне і нейтралізацыю дронаў з дапамогай штатнай зброі. У праграму дадалі як тэарэтычную падрыхтоўку, так і практычныя стральбы па паветраных мэтах, гаворыцца ў паведамленні Генеральнага штаба Узброеных Сіл Польшчы.
У польскім Генштабе падкрэслілі, што змены звязаныя з ростам ролі беспілотнікаў у сучасных канфліктах і з досведам, які вайскоўцы атрымліваюць, назіраючы за вайной ва Украіне.
Новыя элементы падрыхтоўкі павінны павысіць гатоўнасць арміі да сучасных пагроз на полі бою.