Лекары «хуткай дапамогі» ў Асіповічах зблыталі інсульт са стомленасцю
- 12.03.2026, 18:09
Беларуска абвінаваціла медыкаў у халатнасці.
Беларуска эмацыйна распавяла пра крытычны стан сваёй маці, у якой лекары хуткай дапамогі не змаглі своечасова дыягнаставаць інсульт, на што звярнуў увагу тэлеграм-канал«Хартыя-97%».
«Учора маёй маме стала дрэнна, прыязджала «хуткая», — кажа яна. — Сказалі, што яна проста стамілася, у яе вельмі моцна балела галава. Сёння раніцай ёй было ані крыху не лепш, і брат настаяў, каб выклікалі «хуткую» яшчэ раз. У выніку ў мамы абшырны інсульт з учарашняга вечара.
То бок у «хуткай» людзі настолькі непрафесійныя, што не распазналі інсульт і нават не забралі яе ў бальніцу, а сказалі, што яна проста стамілася. Цяпер у Асіповічах мы не можам нічога дамагчыся, яна ляжыць у рэанімацыі. Там няма ніякіх умоваў для таго, каб правесці аперацыю. Мы ўжо некалькі гадзін чакаем адказ з Мінска. Мы ведаем, што пры інсульце час — гэта самае важнае. Увогуле, вось такая праца нашай медыцынскай сістэмы».