Вольфовіч заявіў, што Літва і Польшча паднялі ў паветра самалёты
- 12.03.2026, 18:19
Нібыта з-за вайсковых вучэнняў у Беларусі.
Раптоўная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі працягваецца амаль два месяцы. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі, генерал-лейтэнант Аляксандр Вольфовіч, распавёў пра яе асаблівасці. Яго словы прыводзіць прэс-служба Мінабароны.
«Учора пачаўся чарговы этап раптоўнай праверкі. Гэта праверка здольнасці камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны кіраваць, прымаць на суправаджэнне мэты, ставіць задачы на паражэнне, то бок абараняць паветраную прастору нашай краіны», — распавёў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.
Палякі і літоўцы, паводле слоў Вольфовіча, паднялі ў паветра самалёты.
Сёння працягваецца праверка ВПС і войскаў СПА. Гэты этап датычыць практычных стральбаў.
Нагадаем, Лукашэнка пачаў падымаць вайскоўцаў у абыход Генштаба пасля таго, як ЗША затрымалі (венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура). Прапагандысты пацвердзілі, што кіраўнік баіцца паўтарыць лёс венесуэльскага калегі, якому здрадзілі вайскоўцы.