BE RU EN

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу

  • 12.03.2026, 19:46

Фотафакт.

Незвычайная агародніна прадаецца ў крамах сеткі «Санта», піша «Онлайнер».

Кажуць, што гэты тавар адрозніваецца не толькі колерам. Цёмныя зярняты нібыта поўныя антыаксідантаў, якія запавольваюць старэнне. Яшчэ там шмат бялку і карысных мінералаў.

Смак чорнай кукурузы салодкі і далікатны, зусім не такі, як у звычайнай жоўтай.

Кошт прадукта: 1 качан — 4,99 рубля, з 18 сакавіка — 3,99 рубля па акцыі.

Апошнія навіны