ЗСУ на Запарожжы знішчылі два дарагія расійскія дроны «Мерлін-ВР»
- 12.03.2026, 21:17
Па 300 тысяч долараў кожны.
Украінскія вайскоўцы на Запарожскім напрамку знішчылі два расійскія разведвальныя беспілотнікі «Мерлін-ВР». Кошт кожнага такога апарата перавышае 300 тысяч долараў.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
Аперацыю правялі падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм ЗСУ ў раёне Гуляйполя Запарожскай вобласці.
У Генштабе ЗСУ адзначылі, што такія дроны расійская армія выкарыстоўвае для паветранай разведкі, выяўлення пазіцый украінскіх падраздзяленняў і карэкціроўкі артылерыйскага агню.