Белы дом апублікаваў відэа ўдараў па Іране ў стылі відэагульні
- 12.03.2026, 22:00
ЗША вядуць «вайну мемаў» супраць Тэгерана.
Белы дом у сацыяльнай сетцы X апублікаваў новае відэа з кадрамі ўдараў па мэтах у Іране. Яно стылізаванае пад інтэрфейс гульнявой прыстаўкі Nintendo Wii. Застаўка відэа аформленая ў выглядзе відэагульні Wii Sports.
The Washington Post і Reuters раней адзначалі, што Белы дом вядзе «вайну мемаў» супраць Ірана, рэгулярна публікуючы падобныя відэа. Некаторыя з іх імітуюць папулярныя відэагульні, напрыклад, з серыі GTA, іншыя — выкарыстоўваюць персанажаў з пап-культуры і мемы, напрыклад, Губку Боба.