BE RU EN

Украіна працуе над стварэннем свайго «Жалезнага купала»

  • 13.03.2026, 2:21

Намеснік камандуючага Паветраных Сіл ЗСУ падзяліўся падрабязнасцямі.

Украіна працуе над сістэмай супрацьракетнай абароны, падобнай да «Жалезнага купала» Ізраіля. Пра гэта расказаў намеснік камандуючага Паветранымі Сіламі ЗСУ Павел Елізараў у інтэрв’ю журналістцы Яніне Сакаловай, апублікаваным 8 сакавіка.

«На дадзены момант у нас дакладна вызначаныя чатыры кампаненты, якія будуць працаваць дзеля таго, каб стварыць наш украінскі «Купал». Ён будзе адрознівацца ад ізраільскага, бо наш «Купал» мусіць быць значна большы», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што насыціць невялікі па плошчы Ізраіль дарагімі ракетамі магчыма, а пакрыць увесь украінскі «купол» такімі буйнымі сістэмамі, як Patriot або IRIS-T, немагчыма.

«Таму ў нас будзе сваё рашэнне. Яно ёсць, яно зацверджана, і мы цяпер рухаемся па ім», — заявіў Елізараў.

Апошнія навіны