Аляксей Протас увайшоў у элітны клуб беларускіх хакеістаў у НХЛ
- 13.03.2026, 13:07
Гэта дасягненне пакарылася толькі шасцярым нашым суайчыннікам.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» у гасцях перамог «Бафала Сэйбрз» з лікам 2:1, піша «Прэсбол».
Беларускі форвард сталічнай дружыны Аляксей Протас адзначыўся рэзультатыўнай перадачай пры пераможным узяцці варот. Галявы пас стаў для яго 100-м за час кар'еры ў НХЛ.
На дадзены момант Протас-старэйшы правёў у НХЛ 308 гульняў, у якіх набраў 164 (64+100) ачкі пры каэфіцыенце карыснасці «+50».
Такім чынам, ураджэнец Віцебска стаў сёмым беларусам, які дасягнуў гэтай мяжы.
Раней адзнаку ў 100 рэзультатыўных перадач у мацнейшай лізе свету пераадольвалі Міхаіл Грабоўскі (171), Руслан Салей (159), Андрэй (119) і Сяргей (109) Касціцыны, Ягор Шаранговіч (106) і Уладзімір Цыплакоў (101).