BE RU EN

Лукашэнку прарвала

  • 13.03.2026, 14:13

Дыктатар на малочнай ферме выказаўся пра вайну ў Іране.

Лукашэнку, які доўгі час пазбягаў каментароў пра вайну ЗША і Ізраіля супраць Ірана, прарвала падчас наведвання малочна-таварнага комплексу «Трылесіна-агра» 13 сакавіка.

«Разбамбілі краіну. Даўняя краіна. Вельмі духоўныя людзі, мусульмане. Пачалася вайна», — сказаў ён, нагадаўшы пра сваю сустрэчу з паслом Ірана.

«Мы не ўвязваемся ў гэтую вайну. Я не хачу навязаць сваёй краіне нейкія праблемы. Там амерыканцы з яўрэямі ўжо столькі сабе праблем стварылі», — сказаў кіраўнік.

На думку Лукашэнкі, атака не дасягнула сваіх мэтаў.

«Я ведаю, чаго яны хацелі — гэта 4–5 пунктаў: пачынаючы ад звяржэння ўлады і заканчваючы бамбардзіроўкамі ядзерных аб'ектаў, адмовы ад ядзернай зброі. Нічога не атрымалася», — сказаў ён, заяіўшы, што ў Іране «шмат нарылі тунэляў і схавалі» свае аб'екты.

Апошнія навіны