Грамадзянам і замежнікам, якія працуюць у Польшчы, вярнулі амаль 8 млрд злотых падатку
- 13.03.2026, 14:55
І гэта яшчэ не канец.
Палякі падалі сёлета ўжо больш за 4 мільёны падатковых дэкларацый (па-польску PIT) за мінулы год. З сярэдзіны лютага можна разлічыцца з падатковай службай за мінулы год. Гэта яшчэ не канец працэсу справаздачнасці. Дэкларацыі неабходна паспець падаць да канца красавіка, нагадвае «Польскае радыё».
Прэс-сакратар Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасечыньская паведаміла, што пераважная большасць падаткаплацельшчыкаў падае дэкларацыі праз інтэрнэт:
«Большасць падаткаплацельшчыкаў карыстаецца паслугай «Твой e-PIT» на сайце падатковай службы. Дзякуючы нашай паслузе падаткаплацельшчыкі могуць проста падаць дэкларацыю PIT і хутка атрымаць вяртанне падатку. З пачатку цяперашняй кампаніі падачы дэкларацый падатковыя інспекцыі ўжо вярнулі падаткаплацельшчыкам амаль 8 мільярдаў злотых пераплачанага падатку».
Мінфін Польшчы нагадвае, што пры падачы дэкларацыі PIT можна пералічыць 1,5 працэнта падатку абранай грамадскай арганізацыі.
Нагадваем, што да канца красавіка ў вас ёсць магчымасць падтрымаць «Хартыю’97», не выдаткаваўшы ні капейкі сваіх грошай.