«Пара з'язджаць»
- 13.03.2026, 15:39
Расіянам параілі «надоўга не затрымлівацца» ў Беларусі.
Расіянка пад нікам n.kutepova размясціла допіс у сацсетцы Threads пра свой прыезд у Беларусь і апублікавала фота з Мінска. Беларусы падзякавалі ёй за правільнае напісанне назвы нашай краіны, але параілі надоўга ў ёй не затрымлівацца. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з папулярных каментарыяў пад допісам:
— Схадзіце ў «Васількі», а потым назад на вакзал. Рабіць у Беларусі няма чаго, за дзень управіцеся.
— Надоўга не затрымлівайцеся.
— Пара з'язджаць.
— Глядзі-ка, за пару месяцаў навучыліся правільна назву краіны пісаць.
— Я нават і не ведаю, парадавацца ці паспачуваць
— Калі назад?