СМІ: У Беларусі на дом упаў дрон
- 13.03.2026, 16:27
Магла пацярпець жанчына.
Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці распавёў, што «учора ці пазаўчора» ў Беларусі ўпаў беспілотнік. Ён заявіў, што параненая жанчына. Праўда, кіраўнік дзяржавы не назваў месца падзення. «Zerkalo» даведалася падрабязнасці таго, што здарылася, ад двух не звязаных паміж сабой крыніц.
Паводле звестак СМІ, усё адбылося ў аграгарадку Леніна Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Ён знаходзіцца недалёка ад месца стыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны.
— Упаў [БПЛА] і крыху пашкодзіў дом. Жанчына цяпер у бальніцы. Нічога крытычнага няма, жывая-здаровая, яе абследуюць, — распавёў крыніца журналістам.