BE RU EN

Расіяне апалчыліся на беларускіх кароў

  • 13.03.2026, 18:29

Расельгаснагляд забракаваў жывёл з нашай краіны.

Пра спыненне чарговай спробы незаконнага вывазу буйной рагатай жывёлы з Беларусі 13 сакавіка паведаміла прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўлення Расельгаснагляду.

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Лобок Пскоўскай вобласці, размешчанай на мяжы з Беларуссю. Падчас праверкі спецыялісты выявілі чатырох кароў, якіх перавозілі без ветэрынарных суправаджальных дакументаў. Яны павінны пацвярджаць паходжанне жывёл, а таксама правядзенне неабходных даследаванняў, вакцынацый і апрацовак.

Акрамя таго, у кароў адсутнічалі сродкі ідэнтыфікацыі — біркі, вышчыпы або кляймы. Жывёл таксама перавозілі на транспарце, не прызначаным для іх транспартавання, а маршрут перамяшчэння не быў узгоднены з Расельгаснаглядам.

У ведамстве нагадалі, што перамяшчэнне сельскагаспадарчых жывёл па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза без неабходных дакументаў забаронена. У сувязі з гэтым быў аформлены акт аб вяртанні, і жывёл адправілі назад у Беларусь.

Апошнія навіны