BE RU EN

WSJ: ЗША перакінуць тысячы марпехаў на Блізкі Усход

  • 13.03.2026, 19:13

У сувязі з блакаваннем Армузскага праліву.

Пентагон перакідвае экспедыцыйнае падраздзяленне марской пяхоты на Блізкі Усход у сувязі з блакаваннем Армузскага праліву ўзброенымі сіламі Ірана, паведамляе WSJ са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.

Некаторы час таму Цэнтральнае камандаванне ЗША, якое адказвае за амерыканскія сілы на Блізкім Усходзе, накіравала запыт у Пентагон, паведамляе WSJ. Міністр абароны Піт Хэгсет ухваліў запыт CENTCOM. Экспедыцыйнае падраздзяленне, як правіла, налічвае 2,5 тыс. марскіх пяхотнікаў.

Газета трактуе рашэнне Пентагона ў кантэксце блакавання Іранам Армузскага праліву, праз які ажыццяўляецца 20% сусветнага гандлю нафтай. Напярэдадні новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі заявіў, што краіна будзе выкарыстоўваць праліў як рычаг у канфлікце з ЗША і Ізраілем.

Апошнія навіны