BE RU EN

Аб'ём наяўных грошай у Беларусі вырас да рэкордных значэнняў

  • 13.03.2026, 19:15

Беларусы не давяраюць банкам.

На 1 сакавіка 2026 года аб'ём наяўных грошай у Беларусі перавысіў гістарычную адзнаку — 15 млрд. Каб быць дакладней, сума дасягнула 15,046 млрд і павялічылася на 482 млн, паведамляецца ў статыстыцы Нацбанка.

Рэкорд прыкметны яшчэ і тым, што ў лютым паказчык вырас усяго на 83 млн, а тут амаль у шэсць разоў больш.

Таксама павялічыўся і аб'ём шырокай грашовай масы — да 102,865 млрд. Гэта блізка, але яшчэ не рэкорд. У студзені 2026 года паказчык перавысіў 103 млрд.

Апошнія навіны