Супрацоўнікі Mak.by ўзяліся выконваць абсурдны загад Лукашэнкі
- 13.03.2026, 20:01
Лукашысты прэтэндуюць на чарговую Шнобелеўскую прэмію.
Рэстаран Mak.by плануе змяніць назву кавы амерыкана пасля таго, як 8 сакавіка рэстаран наведаў Аляксандр Лукашэнка і загадаў зрабіць на аснове гэтага напою «беларускі брэнд». Пра гэта ў сторыс Instagram паведаміла праўладная тэлевядучая Вольга Макей, заўважыла «Зеркало».
Пасля прапанаванага Лукашэнкам перайменавання Макей правяла апытанне сярод сваіх падпісчыкаў, каб высветліць, як лепш называць каву амерыкана па-беларуску. Рэстаран заўважыў гэты пост і запрасіў вядучую на сустрэчу, дзе абмяркоўвалі магчымыя варыянты новай назвы.
На сустрэчы супрацоўнікі рэстарана нават падрыхтавалі форму для галасавання і спадзяваліся падабраць цікавую назву для кавы. Макей не ўдакладніла, які варыянт абралі, але адзначыла, што назва павінна быць зразумелай, асацыявацца з кавай і добра глядзецца ў меню.