У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ёлку
- 13.03.2026, 20:15
Відэафакт.
У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ёлку. Выданне «Сильные новости» знайшло ў TikTok адпаведнае відэа, знятае 12 сакавіка.
Жыхарка рагачоўскага мікрараёна Касманаўтаў дэманструе на вясновым відэа ёлку з рэшткамі навагодніх упрыгожванняў.
У каментарыях адзін з карыстальнікаў пажартаваў — маўляў, а навошта яе прыбіраць, калі хутка зноў Новы год?