BE RU EN

Канцлер Мерц раскрытыкаваў ЗША

  • 13.03.2026, 20:22

З-за зняцця санкцый з РФ.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, каментуючы рашэнне ЗША аб адмене нафтавых санкцый супраць Расіі, назваў яго няправільным, перадае Reuters.

«Мы лічым, што гэта няправільна. Цяпер існуе праблема з цэнамі, але не з прапановай. І ў гэтым дачыненні я хацеў бы ведаць, якія яшчэ фактары пабудзілі ўрад ЗША прыняць гэтае рашэнне».

Нагадаем, у чацвер ЗША выдалі новую агульную ліцэнзію, звязаную з Расіяй. Яна дазваляе продаж расійскай сырой нафты і нафтапрадуктаў, загружаных на караблі, да 11 красавіка.

Апошнія навіны