Беларуска заваявала золата маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па барацьбе
- 13.03.2026, 21:16
Арына Дземчэнка ў вырашальным паядынку перамагла ўкраінку Аліну Філіповіч.
Беларуска Арына Дземчэнка заваявала золата маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Наша спартсменка стала пераможцай турніру ў вагавай катэгорыі да 57 кг. У чвэрцьфінале і паўфінале Дземчэнка перамагла францужанку Ромайсу Эль-Харрубі і нарвежку Фелісітас Домаеву адпаведна, а ў вырашальным паядынку з лікам 2:1 перамагла ўкраінку Аліну Філіповіч.
У мінулым годзе Арына таксама заваявала золата на маладзёжным першынстве Еўропы і стала другой на чэмпіянаце свету U23.
Адзначым, што змагацца за бронзу кантынентальнага форуму 13 сакавіка павінна была наша Ксенія Касцэніч (да 53 кг), але беларуска не выйшла на кілім з-за траўмы.