BE RU EN

Лукашэнка пагразіў міністру адпраўкай у штурмавікі з-за цялят

  • 14.03.2026, 1:46

Тэму ўтрымання цялят дыктатар назваў балючай.

Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Юрый Гарлоў адправіцца ў штурмавы атрад, калі не наладзіць будаўніцтва прафілакторыяў для нованароджаных цялят, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Відэа з прэс-падыходу дыктатара апублікавала агенцтва БелТА.

Тэму ўтрымання цялят ён назваў балючай.

«А як на вайне? Я што, буду бегчы, а хтосьці будзе адпачываць? Не, хлопцы… Вось Гарлоў — ён пойдзе наперадзе. Штурмавіком. Калі не пабудуе прафілакторый для цялят», — сказаў Лукашэнка.

«Пабудую і пайду», — адказаў міністр.

Апошнія навіны