BE RU EN

ФБР паведаміла пра самае хуткае затрыманне ў гісторыі ведамства

  • 14.03.2026, 2:17

Мужчына быў затрыманы праз 73 хвіліны пасля ўнясення ў базу вышуку.

Амерыканец, які знаходзіўся ў вышуку, Самуэль Рамірэс-малодшы, быў затрыманы ў Мексіцы праз усяго 73 хвіліны пасля таго, як яго ўнеслі ў базу самых вышукваемых злачынцаў ФБР. Як адзначылі ў Міністэрстве юстыцыі ЗША, гэта рэкордна хуткае затрыманне за ўвесь час існавання базы даных.

Амэрыканскія ўлады вышуквалі Самуэля Рамірэса-малодшага за забойства дзвюх жанчын у маі 2023 года ў штаце Вашынгтон. Ён схаваўся з месца злачынства і пакінуў межы ЗША. У снежні 2025 года ФБР абвясціла ўзнагароду за яго затрыманне ў памеры $25 тыс., на гэтым тыдні яе павялічылі да $1 млн. Сам Рамірэс-малодшы быў унесены ў спіс дзесяці найбольш вышукваемых злачынцаў ФБР, а затым і затрыманы праваахоўнымі органамі мексіканскага штата Сіналоа. Рамірэс-малодшы ўжо дастаўлены ў штат Вашынгтон і праз два тыдні паўстане перад судом.

Генеральны пракурор ЗША Памэла Бонды, каментуючы гэтае затрыманне, падкрэсліла: «У адрозненне ад папярэдняй адміністрацыі мы арыштоўваем самых вышукваемых злачынцаў з хуткасцю іх унясення ў спіс». Папярэдні рэкорд быў усталяваны ў 1969 годзе пры затрыманні Білі Остына Браянта, які забіў двух супрацоўнікаў ФБР. Яго злавілі праз дзве гадзіны.

Апошнія навіны