BE RU EN

«амерыкано» у Беларусі ўсё ж такі перайменуюць

  • 14.03.2026, 8:59

Mak.by кінуліся выконваць распараджэнне Лукашэнкі.

Востры прыступ антыамерыканізму ў Лукашэнкі адбыўся 8 сакавіка падчас наведвання папулярнай сеткі фастфуду.

амерыкано трэба перайменаваць у беларускі брэнд. У дужках пакуль пішы «амерыкано», а калі прывыкнуць, тады…, — звярнуўся да дырэктара сеткі то ці жартам, ці ўсур'ёз Лукашэнка.

У Mak.by не сталі высвятляць, наколькі добра ў кіраўніка з пачуццём гумару, і ўзяліся выконваць чарговую прыхамаць прыстарэлага «мадэрнізатара».

Пра тое, што напой усё ж перайменуюць, у інстаграме паведаміла праўладная тэлевядучая Вольга Макей, заўважыла «Зеркало». Паводле яе слоў, пасля прапановы Лукашэнкі яна запусціла апытанне сярод падпісчыкаў пра тое, «як перайменаваць амерыкано на беларускі лад». Гэты пост заўважылі ў Mak.by і запрасілі Макей на сустрэчу для абмеркавання варыянтаў назвы.

— Падрыхтавалі нават форму для галасавання. І вельмі спадзяёмся, што нам сёння ўдасца прыдумаць новую, цудоўную назву для выдатнага напою, — сказала адна з супрацоўніц.

Чым скончыўся «мазгавы штурм» і які варыянт у выніку выбралі, Макей не ўдакладніла. Паводле яе слоў, сярод крытэрыяў: назва павінна быць зразумелай, асацыявацца з кавай і добра выглядаць у меню.

Апошнія навіны