Трамп дапусціў, што мэты ЗША і Ізраіля ў вайне супраць Ірана адрозніваюцца
- 14.03.2026, 9:15
Але ніколі не было такой магутнасці, як магутнасць Злучаных Штатаў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні пачатку трэцяга тыдня вайны супраць Ірана заявіў, што мэты Злучаных Штатаў і Ізраіля ў аперацыі супраць Тэгерана могуць адрознівацца.
Пра гэта паведамляе CNN.
«Ну, я думаю, яны крыху адрозніваюцца, напэўна. Гэта іншая краіна, чым мы. Але ён вам скажа, што ніколі не было такой магутнасці, як магутнасць Злучаных Штатаў», — сказаў Трамп журналістам перад пасадкай у самалёт.
На пытанне журналістаў, ці размаўляе ён штодзённа з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху, Трамп сказаў: «Я часта з ім размаўляю».
Каментары прэзідэнта ЗША прагучалі на фоне заяў Ізраіля пра працяг удараў па Іране ў пятніцу ўвечары па мясцовым часе. Паведамляецца, што мэтамі ўдараў сталі іранскія кантрольна-прапускныя пункты ў Тэгеране, дзяржаўныя будынкі і склады.
Дарэчы, каля гадзіны таму Трамп паведаміў, што ЗША здзейснілі адну з самых магутных бамбардзіровак у гісторыі Блізкага Усходу. Паводле яго слоў, у выніку удараў па востраве Харг былі знішчаны ўсе ваенныя аб’екты. Пры гэтым з «меркаванняў прыстойнасці» ён вырашыў не знішчаць нафтавую інфраструктуру.