Дроны паразілі ключавы вузел Афіпскага НПЗ у Расіі
- 14.03.2026, 9:23
Адбыліся ўцечка газу і маштабны пажар.
У ноч на 14 сакавіка ўдарныя беспілотнікі атакавалі Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі Расіі.
У выніку атакі была паражана ўстаноўка, якая з'яўляецца ключавым вузлом гэтага НПЗ, паведаміў OSINT-канал «Киберборошно».
«Пацвярджэнне паражэння ўстаноўкі АТ-22/4 на Афіпскім НПЗ уначы 14.03.2026. Паводле відэа, якое стала даступным у інтэрнэце, бачна гарэнне адной з калон устаноўкі, а таксама ўцечка газу з суправаджальнай эстакады. Гэтая ўстаноўка з'яўляецца ключавым вузлом НПЗ, з якога пачынаецца тэхналагічны працэс перапрацоўкі нафты», — гаворыцца ў паведамленні.
Кадры з моманту паражэння і пажару на Афіпскім НПЗ апублікаваў тэлеграм-канал «Exilenova+».
Удар па Афіпскім НПЗ пацвердзіў таксама аператыўны штаб Краснадарскага краю.
«На Афіпскім НПЗ у Северскім раёне адбыўся пажар з-за падзення абломкаў беспілотнага лятальнага апарата. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Загарэліся тэхнічныя ўстаноўкі», — гаворыцца ў паведамленні.