BE RU EN

У Мінску павінна з’явіцца новая веладарожка даўжынёй 12 км

  • 14.03.2026, 12:11

Уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.

Уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску з’явіцца веладарожка даўжынёй 12 км, паведаміў Мінгарвыканкам.

Уздоўж воднай сістэмы пракладуць веладарожку даўжынёй 12 кіламетраў. Работы па яе ўладкаванні ўжо пачаліся. Траса пройдзе па тэрыторыі Ленінскага, Заводскага, Партызанскага і Першамайскага раёнаў.

Саму Сляпянскую водную сістэму даўжынёй 21 км рэканструявалі з 2021 года.

Акрамя веладарожкі, у яе раёне павінен з’явіцца Парк медыцыны — каля 6-й гарадской клінічнай бальніцы і 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі.

Апошнія навіны