Паміж мінчанамі ўзнік канфлікт з-за свінай галавы
- 14.03.2026, 14:12
Гісторыя скончылася пераломам і прысудам суда.
У Мінску п'яныя сужыцелі пасварыліся з-за свінай галавы — 40-гадовы мужчына зламаў жанчыне нагу. Яму ўжо вынеслі прысуд, як паведаміла дзяржаўнаму агенцтву «Мінск-Навіны» пракуратура Партызанскага раёна сталіцы.
Мінчук жыў з 45-гадовай жанчынай. Аднойчы да іх у госці прыйшоў знаёмы, пілі гарэлку. У пэўны момант сужыцелька нагадала партнёру, што ён абяцаў разабраць свіную галаву — той адмовіўся. Тады мінчанка папрасіла дапамогі ў госця.
У адказ мужчына ўчыніў сцэну рэўнасці. Спачатку скандаліў, потым біў па галаве і назе. Госць спрабаваў заступіцца за знаёмую, але мінчук выставіў яго за дзверы.
Жанчына выклікала хуткую дапамогу — яе адвезлі ў бальніцу з пераломам нагі.
У дачыненні да мінчука ўзбудзілі крымінальную справу. Суседзі па інтэрнаце расказалі, што ў пары рэгулярна ўзнікалі канфлікты, аднак да выкліку міліцыі не даходзіла.
У судзе фігурант цалкам прызнаў віну, у здзейсненым раскаяўся. Яго прызналі вінаватым у наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 1 арт. 149 КК). Суд прызначыў мужчыне паўтара года абмежавання волі («хіміі»).
У пракуратуры расказалі, што ён нідзе афіцыйна не працуе, раней ужо меў праблемы з законам.
Прысуд уступіў у законную сілу.