BE RU EN

Украінскія дроны паразілі порт «Каўказ» на Кубані

  • 14.03.2026, 14:32

Пашкоджана расійскае судна.

Украінскія беспілотнікі ў ноч на 14 сакавіка атаквалі Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод і порт «Каўказ» у Краснадарскім краі, паведаміў рэгіянальны аперштаб. На НПЗ у выніку абстрэлу загарэліся тэхнічныя ўстаноўкі, пацярпелых няма. У порце «Каўказ» у Цямрукскім раёне пашкоджана тэхнічнае судна, узнік пажар на прычальным комплексе, тры чалавекі атрымалі раненні.

Афіпскі НПЗ — адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў на поўдні Расіі. Прадпрыемства выпускае бензін, дызельнае паліва, дыстыляты газавага кандэнсату, цяжкія нафтавыя астаткі і серу. Асноўным уласнікам завода з 2019 года з'яўляецца «Ойл Тэхналоджыс» (структура, што ўваходзіць у «Сафмар»). Раней Афіпскі НПЗ падвяргаўся атакам у студзені бягучага года і ў лістападзе 2025-га.

Усяго, паводле даных Мінабароны РФ, за ноч над расійскімі рэгіёнамі «перахапілі і знішчылі» 87 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу. Найбольш — 31 БПЛА — збілі над акваторыяй Азоўскага мора. Яшчэ 16 дронаў знішчаны над Краснадарскім краем, восем — над анексаваным Крымам, сем — над Бранскай вобласцю, па шэсць — над Белгародскай вобласцю і Чорным морам, пяць — над Растоўскай вобласцю. Астатнія перахоплены над Самарскай, Курскай, Астраханскай, Валгаградскай і Тульскай абласцямі. У сувязі з атакай у Краснадары і Геленджыку часова абмяжоўвалі прыём і вылет самалётаў.

Апошнія навіны